-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
- Средняя школа
- Факультативные занятия
-
Наглядные пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
- Раскраски
- Товары для школы
- Акционные товары
-
23 февраля и 8 марта
- Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
- Научно-популярная и справочная литература
- Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
Художественная литература для широкой аудитории
Для шырокага кола чытачоў, для ўсіх, хто цікавіцца творчасцю Васіля Быкава і літаратурай на ваенную тэму.
Наши предложения | Новинка |
Под обложкой книги скрыт таинственный и удивительный мир. В нём живут мужественные богатыри и коварные ведьмы, находчивые крестьяне и наделённые человеческими качествами животные. Все они – герои белорусских народных сказок.
В сборник вошли самые известные и любимые сказки. Каждая из них – воплощение мудрости белорусского народа, кладезь народного юмора. Они поучительны и обладают огромным воспитательным потенциалом. Вошедшие в сборник сказки учат быть находчивым и отважным, не теряться в сложных ситуациях, помогают поверить в чудеса и в то, что добро всегда побеждает!
Особенной делает книгу то, что иллюстрации к ней выполнили дети – учащиеся Минской государственной гимназии-колледжа искусств.
Адресуется детям дошкольного и младшего школьного возраста.
Новая кніга вядомай беларускай пісьменніцы Алены Масла прысвечана таямнічаму і захапляльнаму свету беларускіх балот.
У займальнай форме аўтар знаёміць дзяцей з асаблівасцямі ўтварэння балот, іх відамі і значэннем у прыродзе. Асобнае месца ў кнізе адведзена знаёмству з жывёльным і раслінным светам балот. Разам з галоўнымі героямі кнігі – цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай – маленькія чытачы здзейсняць казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведаюць хатку баброў, высветляць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай.
Кніга ўтрымлівае таксама простыя кулінарныя рэцэпты, а яшчэ займальную гульню па матывах казачнага падарожжа. Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Для ўсіх, хто цікавіцца творамі сусветнай літаратуры.
Наши предложения | Новинка |
Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.
Наши предложения | Новинка |
Серия “Страна чудес”
Сегодня Леечка получила в подарок книгу со сказками. Лея любит разглядывать картинки и представлять себя то принцессой, то феей. И вот вечером она почистила зубы, одела пижамку, юркнула под одеяло и взяла новую книгу.
— Какие красивые узоры по краешку!
Девочка провела пальчиком по краю страницы. И тут случилось что-то удивительное! Она вдруг почувствовала, что как будто «ныряет» в книгу! Ра-аз!
— Ой! Что такое? Похоже, я в книжке! — Лея огляделась...
О том, что произошло дальше, вы узнаете из «Волшебной книги для маленьких девочек».
Литературно-художественное издание. Для детей дошкольного и младшего школьного возраста.
Художник Анастасия Иванова. Иллюстрации: цветные
Новая кніга Уладзіміра Ліпскага складзена з пятнаццаці споведзяў. З вышыні гадоў, жыццёвага і творчага вопыту пісьменнік выводзіць сваю душу на шчырую каранацыю перад чытачамі, спавядаецца: «Чытайце мае кніжкі ды звярайце напісанае з кардыяграмай маёй душы». Такая даверлівая, сумленная адкрытасць выклікае павагу да аўтара, прымушае задумацца пра асабістае жыццё ў сучасным грамадстве.
Выданне ўтрымлівае кантэнт дапоўненай рэальнасці. Споведзі гучаць ў выкананні аўтара Уладзіміра Ліпскага і вядомых артыстаў Беларусі Валерыя Анісенкі і Леаніда Улашчанкі.
Павучальная казка пра кiтайскага філосафа Чжуанцзы i чыноўнiка Лань Хэхоу.
Фiлосаў звярнуўся да чыноўнiка з проcьбай дапамагчы ў складаным становшчы. А калi сусед адмовiў ў дапамозе, фiлосаў расказаў яму павучальную гiсторыю пра лёс звычайнай рыбкi.
Маляунiчыя iлюстрацыi Вiкторыi Марус робяць казку яркай, выразнай i запамiнальнай.
Адрасуецца дзецям дашкольнага и малодшага школьнага ўзросту.
У казцы цікаўны сабака Фанечка шукае дрэва, на якім растуць мандарыны, змагаецца за чысціню навакольнага асяроддзя i распавядае, як прыгатаваць рыбную поліўку. На апошняй старонцы бонус мандарынавай гісторыі — размалёўка для маленькiх чытачоў.
Допущено к распространению Издательским советом Белорусской Православной Церкви
Книга, красочно оформленная художницей Еленой Шабад, в занимательной повествовательной форме рассказывает о жизненном пути священномученика Владимира Хираско, пострадавшего за веру в 1930-е годы.
Издание адресовано детям младшего и среднего школьного возраста. Также будет полезным педагогам при организации занятий по духовно-нравственному воспитанию учащихся.
В новую книгу известного литовского писателя Яронимаса Лауцюса вошли 64 жизнеутверждающих миниатюры, переведенные на русский язык Еленой Малиновской.
Алесь Карлюкевич подарил белорусское звучание 10 удивительным историям о жизни, о судьбе, о пути, который ведет нас к вершинам познания и новым открытиям.
Книга содержит контент дополненной реальности. Текст читают заслуженный деятель искусств Беларуси Валерий Анисенко и актриса Ольга Здярская.
Аповесці-казкі Аляксея Якімовіча распавядаюць пра неверагодныя прыгоды Робата з добрым сэрцам, які шукаў сабе сяброў. Неспадзяваныя, часам небяспечныя сустрэчы са зласлівым панам Спіцай і яго памагатымі вучаць галоўнага героя знаходзіць выйсце з любых абставінаў. Выпрабаванні не толькі раскрываюць характар Робата, але і дапамагаюць яму сустрэць сапраўдных, верных сяброў.
Адрасаваны дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай любоўю да роднай Беларусі, шчырым захапленнем і павагай да яе працавітых, таленавітых сыноў і дочак, да яе слаўных дасягненняў і прыгажосці беларускай прыроды, складваецца непаўторны ўзор. У гэтым чароўным узоры сплятаюцца мінулае і сучаснасць, ствараецца добрая будучыня.
Аўтар спадзяецца, что юные чытачы адчуюць сэрцам шчырую любоў да Радзімы, захапленне мiлагучнай роднай мовай, гісторыяй краіны, што і з'яўляецца непарушнай асновай патрыятычнага выхавання.
Кнiга адрасавана дзецям сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту. Можа з поспехам выкарыстоўвацца настаўнікам як падчас урокаў, так і ў рамках пазакласных мерапрыемстваў.
Цудоўныя ілюстрацыі мастака Віталя Дударэнкі робяць выданне сапраўднай аздобай сямейнай бібліятэкі.
Аўтар прапануе чытачам сенсацыйны твор, у якім імкнецца разгадаць гістарычную таямніцу. Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзімітрый ці Ілжэдзімітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзімітрый улады: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці нейчай магутнай і мудрай падтрымкай?.. На гэтыя пытанні шукае адказы сучасны герой рамана Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар. А цікавасць пачалася з таго, што аднойчы яму прыснілася, як разам з Іванам Грозным еў смажаных жаўрукоў і запечаных салаўёў…
Пытанняў вельмі шмат, і таямніца схаваная пад пылам стагоддзяў. Шмат хто спрабаваў знайсці адказы - пра Дзімітрыя і Марыну напісана больш за пяцьсот самых розных твораў. Упершыню ўзяўся за гэтую гісторыю вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Ён паказвае шлях Марыны Мнішак праз Вялікае Княства Літоўскае, якім яна некалі ехала на каранацыю ў Маскву. Вясельны абоз — дзве тысячы падводаў, кібітак і столькі ж гасцей. Хто прымаў іх, хто забяспечваў шыкоўны праезд праз тэрыторыю Вялікага Княства? Чаму ў Брагіне, на Беларускім Палессі, людзі беражліва захоўваюць камень-валун у выглядзе сэрца і называюць яго помнікам кахання Марыны і Дзімітрыя? Чаго хацелі Леў Сапега і Радзівілы, падмагаючы Дзімітрыю заняць трон Масковіі?.. Уладзімір Ліпскі даследуе беларускі след царавання Дзімітрыя і прапануе чытачам паглядзець на гісторыю не толькі праз прызму свайго аўтарскага погляду, але і вачыма нашага сучасніка — жыхара палескай вёскі Змітра Кажухоўскага, які шукае свае карані.
Раман "Цар" адрасаваны не толькі дарослай аўдыторыі, але і моладзі. Кніга багата ілюстраваная, яе аздобілі вядомыя беларускія мастакі Леанід Данелія і Георгій Лойка.
Бацька лічыў, што хлопчык нарадзіўся ў дрэнны дзень і, згодна з павер'ем, якое існавала ў старажытным Кітаі, мог прынесці бяду родным. Прэм'ер-міністр загадаў пазбавіцца немаўляці. Але маці выратавала Цянь Вэня, і праз некаторы час ён сам пераканаў бацьку ў неразумнасці такіх забабонаў.
Маляўнічыя iлюстрацыi Вiкторыi Марус робяць казку яркай, выразнай i запамiнальнай.
Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Пад адной вокладкай у кнiзе сабраны шчымлівыя і балючыя ўспаміны вядомых пісьменнікаў Беларусі, якiя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі. Яны сталі сведкамі трагічных падзей 1941–1945 гадоў. Апавяданні і вершы дзяцей вайны прасякнуты верай, што падобнае ніколі не паўторыцца
У выданне ўвайшлі творы Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Віктара Кудлачова, Барыса Сачанкі, Анатоля Грачанікава, Ніла Гілевіча, Алеся Ставера, Сяргея Грахоўскага, Віктара Казько, Расціслава Бензярука і многіх іншых пісьменнікаў.
Выданне адметнае і тым, што змяшчае архіўныя фотаздымкі аўтараў, зробленыя ў гады вайны.
Кніга дае настаўнікам і бібліятэкарам унікальную магчымасць на класных гадзінах, "уроках мужнасці" і пазакласных мерапрыемствах паказаць cучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму.
Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка”
У светлых і добрых вершах і казках Вітаўтаса Бараўскаса, як «на чыстым донцы крынiчкі», сабраны ўсе скарбы свету дзяцінства — ззянне сонца, фарбы прыроды, любоў да маці і Радзімы, дзіцячыя мары і памкненні. А калі чагосьці і не хапае, заўсёды можна дамаляваць гэта «чароўным карандашом».
Пераклады з літоўскай мовы зроблены класікамі беларускай літаратуры і сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі.
Кніга прызначана для чытання дарослымі дзецям, можа быць карыснай выхавальнікам устаноў дашкольнай адукацыі і настаўнікам пачатковых класаў школ.
Серыя «Асобы»
Уладзімір Ліпскі — надзвычай шматгранны чалавек: знакамiты пісьменнік, на рахунку якога звыш за 70 кніг прозы, дакументальных аповесцяў, публіцыстыкі, мастацкіх твораў для дзяцей; старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду; галоўны рэдактар дзiцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся»; арганізатар Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках.
Кніга «Уладзімір Ліпскі: жыццё і творчасць» — гэта захапляльная гісторыя жыцця пісьменніка і грамадскага дзеяча, творчага чалавека, які плённа працуе на карысць не толькі дзяцей, але і ўсёй Беларусі. Гэта спроба асэнсавання таго, як асабісты жыццёвы досвед чалавека, яго перажыванні, пачуцці, мары і нават штодзённыя клопаты знаходзяць адлюстраванне ў мастацкай творчасці.
У выданне ўключаны нарысы пiсьменнiкаў, сяброў, супрацоўнiкаў, агляды творчасці Уладзіміра Ліпскага, інтэрв’ю з ім i нават эпіграмы i прысвячэнні яго калег, якія расказваюць аб жыццi i творах гэтага таленавітага, сонечнага чалавека. Не менш цiкавыя яго аўтабiяграфiя з адметным гумарам, незвычайныя «ўліпкі» — дзённікавыя запісы, а таксама рэдкiя архiўныя фотаздымкі.
Кніга будзе карысная выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, настаўнікам беларускай літаратуры і літаратуразнаўцам, а таксама ўсім аматарам айчыннага пісьменства.
У кнігу ўвайшлі 33 творы-малітвы выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Гэта не проста зварот чалавека да Бога, гэта глыбокі роздум чалавека творчага над жыццём штодзенным і духоўным.
Выданне ўтрымлівае кантэнт дапоўненай рэальнасці.
Творы гучаць у выкананні аўтара, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліпскага, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Валерыя Анісенкі і заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Улашчанкі.
Поучительная сказка о китайском правителе Хань Чжаахоу, которому не всегда хватало мудрости для принятия верных государственных решений: руководитель был слишком болтлив. Встреча с незнакомцем Тан Сигуном и рассказанная им поучительная история про нефритовую чару и глиняный збан помогла Хань Чжаахоу разобраться в себе и побороть эту слабость.
Красочные иллюстрации Виктории Марус делают историю яркой, выразительной и запоминающейся.
Адресуется детям дошкольного и младшего школьного возраста.
В городе Касимове творятся странные дела: с золотоплавильного завода исчезает высокопробный драгоценный металл, погибают люди.
В зловещем клубке преступлений увязаны и внешне респектабельные Родович и Строч, и прокурор города, и наемные убийцы. Что их связывает? Некоторых — элементарная жажда наживы, иных — месть за попранную честь.
Ясно одно: власть над судьбой «золотого тельца» никого не делает счастливым...
Серыя "Асобы"
Гэта кніга — захапляльны аповед пра жыццё ў тэатры і тэатр у жыцці слыннага рэжысёра і акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара, няўрымслівага і акрыленага творчасцю чалавека, які плённа працуе на ніве айчыннага тэатральнага мастацтва. У тэкстах пісьменнікаў Уладзіміра Ліпскага і Зіновія Прыгодзіча, іншых вядомых людзей, а найперш у дзённіках самога Валерыя Анісенкі праўдзіва паказваюцца жыццёвыя турботы, мары, пачуцці героя, раскрываюцца глыбіня і складанасць Асобы нястомнага творцы, для якога жыццё і тэатр - паняцці непадзельныя.
Выданне будзе цікавае найперш творчай моладзі, студэнтам творчых спецыяльнасцяў, якія толькі пачынаюць сваю прафесійную дзейнасць, а таксама ўсім аматарам тэатральнага мастацтва Беларусі.
Перевод с китайского
В иллюстрированную антологию китайской поэзии вошли 100 избранных стихотворений поэтов династии Тан.
Период правления императорской династии Тан (618—907 гг. н. э.) традиционно считается временем наивысшего могущества Китая, экономического процветания, социальной стабильности, характеризуется и высоким уровнем культуры. Китайская классическая поэзия также находилась в то время на пике своего расцвета. Поэтическое творчество было важной составляющей жизни общества и даже входило в программу экзаменов на должность государственного служащего. Поэты являлись выразителями духовной сути своего народа, их любили простолюдины и военачальники, торговцы и императоры.
В сборник включены стихотворения лучших поэтов династии Тан. Самые известные поэты этого периода — «небожитель поэзии» Ли Бай (ранее на русском языке его имя звучало как Ли Бо) и «священномудрый поэт» Ду Фу. Их стихи оказали большое влияние на поэтическое творчество последующих эпох. К поэтической плеяде династии Тан принадлежали также Бай Туй, Тиа Тао, Цэнь Шэнь, Лю Фан-пин, Чжан Цзи и др.
Для изучающих китайский язык большим подспорьем окажутся опубликованные в сборнике оригиналы стихотворений, написанные иерогрифами, а широкой аудитории будет интересно познакомиться с тонкими наблюдениями и метафорами лучших поэтов династии Тан.
О составителе
Составитель сборника и переводчик стихов Ли Цзо более 20 лет преподавал русский язык в Пекинском университете путей сообщения. Его переводы стихотворений советских и русских поэтов на китайский язык получали награды на всекитайских конкурсах. В настоящее время Ли Цзо живет в Минске и работает в БГУ преподавателем китайского языка.
«100 избранных стихотворений династии Тан» — вторая книга талантливого переводчика, который и сам пишет интересные стихи. Издание прекрасно оформлено, и это также заслуга Ли Цзо. Он неоднократно был победителем и лауреатом конкурсов каллиграфии, успешно проводит в Минске мастер-классы и авторские выставки, посвященные этому сложному искусству.
Книгу белорусских авторов Аркадия Груздова и Елены Конышевой «Агентство “Инсайд”. Дело № 1: “Алхимики”» можно назвать интригующей и непредсказуемой. В рамках захватывающего сюжета авторы размышляют над ролью в современном мире жажды наживы и власти, над неоднозначностью научно-технического прогресса.
Безусловно, эта тема затрагивалась писателями и мыслителями и ранее, но особую актуальность приобретает в наши дни. Как влияют новейшие технологии, достижения науки в области генетики, микробиологии на формирование и развитие моральных качеств человечества? К чему может привести стремление к вечной жизни, к власти и обогащению? Это ли главные ценности для человека или есть нечто большее? Останутся ли люди, которые будут бороться со злом, на этот раз воплотившимся в образе Ордена Алмазного Трилистника? И смогут ли они одолеть опасного врага, обладающего многовековым опытом?
Бывший офицер милиции, учёный-микробиолог, загадочный хакер и некто профессор Сергеев создают агентство «Инсайд» и выходят на охоту за демонами…
Серыя "Асобы"
Гэты том серыі “Асобы” прысвечаны Віктару Лазебніку — бліскучаму афіцэру савецкай школы крымінальнага вышука, апошняму начальніку легендарнай Мінскай сярэдняй спецыяльнай школы міліцыі імя М.В. Фрунзэ, народнаму дэпутату Вярхоўнага Савета БССР 12 склікання.
Эсэ, напісаныя сябрамі, калегамі і вучнямі героя кнігі, надаюць вобразу асаблівую глыбыню і праўдзівасць.
У дакументальнай аповесці Аляксандра Каменчукова “Тры вайны генерала міліцыі” пераплецены тры лініі лёсу генерала беларускай міліцыі: страшныя гады Вялікай Айчыннай, якія захаваліся ў дзіцячай памяці, служба ў Кандагары падчас афганскай вайны і барацьба са злачыннасцю ў БССР.
«Говорят, нельзя войти в одну реку дважды. Своими поговорками народ отмечает только бесспорные истины. Но как быть тем, кто с этим приговором смириться не может? — кто готов тянуться из последних сил, надрываться, набивать себе шишки, синяки, раны, чтобы доказать свою истину? — кто готов отдать за это последнее… Как назвать их? Одержимые? Чокнутые? Фанатики? Как относиться к ним?..» Этот эпиграф к роману белорусского писателя А. Б. Галькевича формулирует основную проблему книги.
Автор погружает читателей в захватывающую и сверхнапряжённую атмосферу боксёрских состязаний. Повествование раскрывает чувства и ощущения главного героя в ходе бескомпромиссных поединков на ринге, однако не менее ошеломляющие события и чувства ждут его за стенами спортивных залов.
Произведение в чём-то автобиографично. Так же, как и автор романа, его главный герой Виталий Сергеев был студентом медицинского института, в юности стал мастером спорта СССР по боксу. Затем герой книги успешно строил профессиональную карьеру — стал заведующим отделением районной больницы. Однако тайная ностальгия по большому спорту жила в нём долгие годы.
Всё меняется в его жизни, когда судьба приводит Сергеева в город его юности... Он снова пытается войти в ту же реку, о которой говорится в эпиграфе. Удалось ли ему это, читатель может узнать из самого романа.
Истории выздоровления пациентов психотерапевтического отделения
Перевод с литовского Г. Шалыгиной
Депрессия — серьезное психологическое расстройство, от которого нередко страдает не только сам больной, но и его близкие. В некоторых случаях люди попадают в психиатрическую лечебницу. Однако по мнению ряда психологов, психотерапевтов и психиатров это проблема общества в целом, поскольку общество мало внимания уделяет духовным ценностям, формированию позитивного отношения к жизни и нравственному развитию.
Автор книги, литовский издатель и писатель Яронимас Лауцюс, в ходе работы над книгой неоднократно участвовал в психотерапевтических семинарах, помогая десяткам и сотням людей преодолеть депрессию и найти в себе новые силы жить и радоваться жизни.
В книгу вошли 12 захватывающих историй, описывающих успешные случаи выздоровления. Все они разные, однако объединены общей идеей: чтобы помочь человеку сделать первый шаг к своему лучшему будущему, порой достаточно просто выслушать и услышать его. А еще важно поддержать на этом пути и внушить позитивные мысли.
Автор убежден, что любое испытание судьбы делает из человека — Человека, вселяет надежду, возвращает любовь и веру в себя и других.
Пер. с лит. Т. Овчинниковой, Е. Малиновской
Яронимас Лауцюс продолжает повествовать о людях с надломленными под воздействием внешних обстоятельств судьбами – пациентах Вильнюсского центра психического здоровья. Рассказывая о себе, они стремятся раскрыть писателю-позитивисту израненные души, чтобы потом, словно после исповеди, войти в мир с верой, что всё переменится и в окно их жизни заглянет солнце надежды.
Книга рассчитана на широкую читательскую аудиторию.
Нататкі пра лёс і творчасць Якуба Коласа
Чарговая кніга Міколы Жыгоцкага ― папулярны біяграфічны нарыс, які складаецца з невялікіх літаратурных аповедаў, пачынаючы ад вытокаў і да апошніх дзён жыцця Якуба Коласа.
Выданне насычана цікавымі звесткамі і фактамі, істотна пашырае ўяўленне пра асобу Коласа як чалавека, яго сямейны асяродак, захапленні, клопаты, заняткі, улюбёныя мясціны, творчыя кантакты і інш.
Аўтарам выкарыстаны архіўныя i музейныя матэрыялы, успаміны пісьменнікаў, землякоў, родных.
У гэтае выданне серыі "Асобы" ўвайшлі дакументальная аповесць "К созвездиям" Міколы Панасюка і нарысы пра двойчы Героя Савецкага саюза Пятра Клімука (Петра Климука). Пра першага беларускага касманаўта сказалі сваё слова вядомыя людзі нашай краіны, ягоныя сябры, паплечнікі, землякі.
Кніга адрасавана найперш моладзі, а таксама ўсім, хто цікавіцца касманаўтыкай, хто імкнецца спазнаць, як з'яўляюцца героі нашых дзён і дзе крыніцы самаадданага служэння Бацькаўшчыне.