+375 33 903-64-60 (Viber)
 +375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Каталог товаров
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Описание товара:

Аўтар прапануе чытачам сенсацыйны твор, у якім імкнецца разгадаць гістарычную таямніцу. Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзімітрый ці Ілжэдзімітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзімітрый улады: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці нейчай магутнай і мудрай падтрымкай?.. На гэтыя пытанні шукае адказы сучасны герой рамана Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар.  А цікавасць пачалася з таго, што аднойчы яму прыснілася, як разам з Іванам Грозным еў смажаных жаўрукоў і запечаных салаўёў…

Пытанняў вельмі шмат, і таямніца схаваная пад пылам стагоддзяў. Шмат хто спрабаваў знайсці адказы - пра Дзімітрыя і Марыну напісана больш за пяцьсот самых розных твораў. Упершыню ўзяўся за гэтую гісторыю вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Ён паказвае шлях Марыны Мнішак праз Вялікае Княства Літоўскае, якім яна некалі ехала на каранацыю ў Маскву. Вясельны абоз — дзве тысячы падводаў, кібітак і столькі ж гасцей. Хто прымаў іх, хто забяспечваў шыкоўны праезд праз тэрыторыю Вялікага Княства? Чаму ў Брагіне, на Беларускім Палессі, людзі беражліва захоўваюць камень-валун у выглядзе сэрца і называюць яго помнікам кахання Марыны і Дзімітрыя? Чаго хацелі Леў Сапега і Радзівілы, падмагаючы Дзімітрыю заняць трон Масковіі?.. Уладзімір Ліпскі даследуе беларускі след царавання Дзімітрыя і прапануе чытачам паглядзець на гісторыю не толькі праз прызму свайго аўтарскага погляду, але і вачыма нашага сучасніка — жыхара палескай вёскі Змітра Кажухоўскага, які шукае свае карані.

Раман "Цар" адрасаваны не толькі дарослай аўдыторыі, але і моладзі.  Кніга багата ілюстраваная, яе аздобілі вядомыя беларускія мастакі Леанід Данелія і Георгій Лойка.

Характеристики:
Вес
723 г.
Издательство
Адукацыя i выхаванне
Количество страниц
352
Год издания
2020
Переплёт
твёрдый
ISBN
978-985-599-023-0
Характеристики:
Прочие
Вес 723 г.
Издательство Адукацыя i выхаванне
Количество страниц 352
Год издания 2020
Переплёт твёрдый
ISBN 978-985-599-023-0
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену