-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
- Средняя школа
- Факультативные занятия
-
Наглядные пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
- Раскраски
- Товары для школы
- Акционные товары
-
23 февраля и 8 марта
- Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
- Научно-популярная и справочная литература
- Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
Літаратурнае чытанне
Рабочы сшытак па літаратурным чытанні ўтрымлівае заданні, распрацаваныя да кожнага тэксту вучэбнага дапаможніка «Літаратурнае чытанне» для 4 класа.
Згодна з кампетэнтнасным падыходам пры навучанні чытанню важна навучыць дзяцей:
-
карыстацца чытаннем як сродкам набыцця ведаў;
-
усведамляць разнастайныя па форме, структуры і логіцы тэксты;
-
з апорай на асабісты вопыт даваць ацэнку адзначаным ў іх фактам, падзеям і з’явам;
-
інтэрпрэтаваць успрыняты тэкст;
-
здабываць патрэбную інфармацыю з розных крыніц.
Прапанаванае выданне дасць магчымасць настаўніку арганізаваць на ўроку эфектыўную работу па фарміраванні ў вучняў чытацкай граматнасці.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў, чацвёртакласнікам і іх бацькам.
Рабочыя сшыткі «Урокі чытацкай граматнасці» ўтрымліваюць тэксты розных жанраў і распрацаваныя да іх заданні. Згодна з кампетэнтнасным падыходам пры навучанні чытанню важна навучыць дзяцей:
-
карыстацца чытаннем як сродкам набыцця ведаў;
-
усведамляць разнастайныя па форме, структуры і логіцы тэксты;
-
з апорай на асабісты вопыт даваць ацэнку адзначаным у іх фактам,
-
падзеям і з’явам;
-
інтэрпрэтаваць успрыняты тэкст;
-
здабываць патрэбную інфармацыю з розных крыніц.
Прапанаваныя выданні дадуць магчымасць настаўніку арганізаваць эфектыўную работу па фарміраванні ў вучняў чытацкай граматнасці на ўроках літаратурнага чытання, а таксама ў пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце.
Прапанаваныя тэставыя заданні распрацаваны да твораў кожнага тэматычнага раздзела вучэбнага дапаможніка “Літаратурнае чытанне”. У адпаведнасці з патрабаваннямі да правядзення праверкі ўзроўню сфарміраванасці чытацкіх уменняў вучняў усе тэсты складаюцца з пяці заданняў, якія падаюцца ў парадку іх ускладнення ад першаснага ўспрымання твора да разумення яго асноўнай думкі. Заданні прадстаўлены ў трох раўназначных варыянтах, якія настаўнік па сваім жаданні можа выкарыстаць для размеркавання паміж вучнямі.
Змешчаныя ў дапаможніку заданні могуць выкарыстоўвацца адасоблена ў працэсе арганізацыі працы з творам на ўроку вывучэння новага матэрыялу, а таксама для правядзення паўрочнага кантролю ў выглядзе дыферэнцыраванага індывідуальнага ці франтальнага вуснага або пісьмовага апытання на этапе праверкі дамашняга задання.